Анотація "Феі"
Ці бываюць беларускія феі? Што яны робяць? І як выглядаюць?
Менавіта з імі, феямі, якія прыйшлі з беларускіх міфаў, і знаёміць кніга юных чытачоў. Кожная фея мае свае заняткі, свае непаўторныя рысы
і якасці, што надаюць ёй казачную вабнасць. А ўсе разам яны робяць гэты свет прыгожым і дзівосным.
Таццяна Тамілава
Аўтарка кніжкі «Феі» Таццяна Тамілава з адукацыі рэдактар-тэхнолаг, у жыцці мама трох дзяцей:
«Люблю кнігі чытаць і ствараць, знаёмлю дзяцей з цікавай літаратурай і выдумляю для іх тое, што не знайшла ў кнігарні». Першая яе кніга — «Вучымся чытаць».
Марыся Вярцейка
«Ілюстратарка, мастачка, мама. Скончыла архітэктурны факультэт БНТУ, але сэрцам заўжды імкнулася ілюстраваць дзіцячыя кнігі, чым нядаўна нарэшце пачала займацца».